Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Сканаванне мозгу выявіла, што за дзесяцігоддзі да таго, як у пацыентаў з’яўляюцца кагнітыўныя праблемы, у іх назапашваюцца амілоідныя бляшкі. Гэта назіранне паспрыяла распрацоўцы новых метадаў лячэння, піша The Wall Street Journal.

Адзін з найбольш перспектыўных прэпаратаў на сённяшні дзень — адуканумаб (aducanumab), распрацоўкай якога займаецца амерыканская біятэхналагічная кампанія Biogen.

Адуканумаб уздзейнічае на пэўныя малекулы амілоіду, каб ачысціць бляшкі. Апошнія даследаванні паказалі, што прэпарат знішчае 71% назапашаных бляшак праз 18 месяцаў, а таксама значна запавольвае хуткасць развіцця хваробы. Пацыенты з хваробай Альцгеймера, якія атрымлівалі вялікія дозы прэпарату, маглі дзейнічаць больш незалежна.

Пакуль што адуканумаб не прайшоў сертыфікацыю FDA, кантрольныя органы запатрабавалі пераправеркі яго эфектыўнасці, але вельмі верагодна, што навукоўцы нарэшце наблізіліся да прарыву ў лячэнні хваробы Альцгеймера.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0