Усе тры канцэрты J:Морс у Гродзенскай вобласці, анансаваныя ў маі, адмененыя. Адразу на некалькіх пляцоўках узніклі «тэхнічныя прычыны» і яшчэ на адной — успышка каранавіруса, паведамляе лідар гурта Уладзімір Пугач.

«Не без прыгод, але мы паспелі адыграць канцэрты ў падтрымку новага альбома ў Мінску і ў Магілёве. Што далей — пакуль не ведаем. Але наша пазіцыя нязменная. Будзем спрабаваць і далей пры першай жа магчымасці іграць для вас. Важна верыць, што гэта наша з вамі краіна ўжо зараз, сёння. Мы ў ёй жылі, жывём і будзем жыць. Калі мы самі ў гэта не будзем верыць, нікога не зможам пераканаць. Рана ці позна ў нас атрымаецца», — сказаў музыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0