Гэта значыць, што праз два дні гэтыя прадукты цалкам павінны знікнуць з паліц у крамах і ўвозіць іх у краіну больш нельга, піша Tut.by.

Крэкеры патрапілі ў чорны спіс Дзяржстандарту таму, што ў іх знайшлі недапушчальную харчовую дабаўку. Пры вытворчасці прадукту туды дадалі кансервант пірасульфіт натрыю, ці, як яго часта пазначаюць, Е223. Кампанент заяўлены на ўпакоўцы.

Такую ж дабаўку знайшлі ў прадукцыі іншых марак. Да прыкладу, у салодкіх крэкерах «Крыста-твіста» з начыннем пламбірчык або ў цукровым печыве Napoletan — тут Е223 не толькі дадалі, але яшчэ і ўказалі на ўпакоўцы, што гэта разрыхляльнік, хоць дабаўка адносіцца да кансервантаў, антыакісляльнікаў.

Таксама ў пералік небяспечных трапіў растваральны какава-напой «класічны водар» ад MacChocolate. У ім Дзяржстандарт выявіў дабаўку Е950 (ацэсульфам калію). Яе палічылі недапушчальнай.

Ацесульфам калію ўваходзіць у склад жвачак вядомых гандлёвых марак, якія ляжаць практычна на кожнай касе ў беларускіх крамах. Таксама яго дадаюць у газіроўку, якая прадаецца ў нас паўсюдна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0