У міліцыю пазваніла касір і расказала, што двое схапілі са стэлажа некалькі пляшак спіртнога і збеглі, паведамляе mlyn.by

Работнікі міліцыі найперш вывучылі запісы відэакамер, а там было відно, як мужчына і жанчына, зайшоўшы ў краму, накіраваліся ў вінна-гарэлачны аддзел. Там са стэлажа яны ўзялі тры пляшкі настойкі: дзве — мужчына паклаў знаёмай у заплечнік, адну — жанчына схавала за пазуху.

Пасля гэтага пара накіравалася да выхаду, спрабуючы вынесці ўсе міма касы. Персанал паспрабаваў спыніць зламыснікаў. Але мужчына, схапіўшы заплечнік, вырваўся і ўцёк. Жанчыне затым таксама ўдалося збегчы.

Іх знайшлі менш чым за суткі. Гэта былі беспрацоўныя 32-гадовы дзяцюк і яго 31-гадовая сяброўка. Яны распавялі, што на крадзеж пайшлі, бо вельмі захацелася выпіць.

Ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі (ч.1, арт. 206).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0