Як удакладніў член урада, усе абмежавальныя меры, у тым ліку ПЛР-тэставанне, будуць адмененыя для турыстаў з Беларусі, Расіі, Украіны і Паўночнай Македоніі.
«Чарнагорыя застаецца вашым надзейным і бяспечным напрамкам і ў гэтым годзе! Вітаем усіх ахвотных наведаць Чарнагорыю!» — дадаў ён.
***
Варта дадаць, што для тых, хто жадае адпачыць у Балгарыі, Турцыі, Грэцыі, Тунісе і на Кіпры ПЛР-тэст патрабуецца. Албанія яго не патрабуе. Але пакуль па вяртанні з Албаніі і Чарнагорыі патрабуецца самаізаляцыя на 10 дзён.
У Егіпет трэба тэст, але не трэба самаізаляцыя.