Pool / CNN

Pool / CNN

Шовіна прызналі вінаватым па ўсіх трох пунктах абвінавачвання.

Самы цяжкі з іх — ненаўмыснае забойства другой ступені — прадугледжвае да 40 гадоў пазбаўлення волі.

Прысуд вынесуць прыкладна праз восем тыдняў. Сам ён не прызнаў віну і адмовіўся даваць паказанні ў судзе.

Джордж Флойд быў забіты ў Мінеапалісе ў маі 2020 года. Яго спрабавалі затрымаць па падазрэнні ў выкарыстанні падробленай 20-даляравай купюры. Пры затрыманні Дэрэк Шовін больш за восем хвілін утрымліваў калена на шыі Флойда, хоць той неаднаразова паўтараў, што не можа дыхаць.

Смерць Флойда справакавала пратэсты супраць расізму і паліцэйскага гвалту спачатку ў Мінеапалісе, потым у астатніх гарадах ЗША, а затым і ў іншых краінах свету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0