Як паведаміў у твітары адвакат Уладзімір Варонін, паліцэйскія зладзілі план «Перахоп», каб затрымаць Собаль. З чым звязана яе затрыманне, пакуль невядома, піша meduza.io.
Собаль затрымалі перад усерасійскай акцыяй пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага. Раней 20 і 21 красавіка паліцыя ў розных гарадах Расіі, у тым ліку ў Маскве і Пецярбургу, правяла ператрусы і затрыманні ў актывістаў і журналістаў.
Нагадаем, што Аляксей Навальны з 31 сакавіка трымае ў калоніі галадоўку. Ён дамагаецца, каб да яго дапусцілі незалежнага доктара з-за боляў у спіне і нагах.