ДАІ
27-гадовы мужчына ехаў на мотаблоку, з яго на дарогу ўпаў чатырохгадовы сын, які сядзеў на борце прычэпа.
Хлопчык атрымаў сур'ёзныя траўмы і шпіталізаваны ў рэанімацыйнае аддзяленне. Ён у цяжкім стане.
Вядома, што раней мужчына неаднаразова прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, у тым ліку як «бяспраўнік» і за кіраванне транспартам у нецвярозым стане.⠀