«Опель» рухаўся па Севастопальскай, на перасячэнні з вуліцай Кнорына і не саступіў дарогу тралейбусу, у выніку сутыкнуўся з ім.
У сваю чаргу кіроўца тралейбуса наехала на святлафор, прыпынак грамадскага транспарту і бетонную агароджу.
У выніку ДТЗ дзіця, трое дарослых пасажыраў тралейбуса, а таксама двое пасажыраў легкавіка і яго кіроўца атрымалі цялесныя пашкоджанні і былі дастаўлены ў бальніцу.