«Гаворка ішла б прыкладна аб 60 [супрацоўніках расійскага пасольства]. Наша мэта ў тым, каб [колькасць супрацоўнікаў расійскага пасольства] адпавядала сітуацыі ў нашай амбасадзе ў Маскве», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, колькім супрацоўнікам расійскага пасольства давядзецца з'ехаць.

На мінулым тыдні Чэхія выслала 18 расійскіх дыпламатаў, западозрыўшы іх у працы на расійскія спецслужбы. Пасля гэтага Масква абвясціла пра высылку 20 супрацоўнікаў чэшскай амбасады.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?