Алена Леўчанка і Ліндсэй Хардынг, 2015 год. Tut.by

Пра гэта Хардынг паведаміла ў інстаграме, піша Прэсбол.

Хардынг выступала за зборную Беларусі ў 2015-2018 гадах (яна на клубным узроўні ў той час гуляла за «Курск», а потым за турэцкі «Гелістэрынглер») на пазіцыі плэймейкера, дапамагла нашай камандзе заваяваць пуцёўку на Гульні ў Рыа і глядзелася добра ў зборнай.

Па сканчэнні кар'еры гульца была скаўтам у «Філадэльфіі».

Ліндсэй у кастрычніку 2020 года выступіла ў абарону асуджанай на 15 сутак, былога партнёра па камандзе Алены Леўчанка.

«Алена — выдатны чалавек з вялікім сэрцам. Яна ўсіх любіць. Алена — адна з найлепшых таварышаў па камандзе, якія ў мяне калі-небудзь былі. Я так ганаруся ёю, што яна на правільным баку — гэта застанецца ў гісторыі. Яна за перамены для будучыні Беларусі. Я падтрымліваю яе і людзей, якія хочуць перамен.

У гісторыі маёй краіны тысячы былі арыштаваныя, змагаючыся за перамены. Калі б людзі не змагаліся, я, як цемнаскурая жанчына, не мела б права галасаваць і хадзіць у школу. Людзі змагаліся за мяне, а Алена змагаецца за будучыню Беларусі», — казала тады Хардынг Tribuna.com.