Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 22 красавіка ў Крамлі. Сабралі для вас асноўныя рэплікі ўдзельнікаў сустрэчы.
Лукашэнка:
- Беларусь і Расія ўзгаднілі амаль усе карты па інтэграцыі, засталіся 2-3, якія тычацца эканомікі;
- Мінску і Маскве трэба ўзмацняць супрацоўніцтва па бяспецы і абароне;
- прапанова Кіева перанесці з Мінска перамоўную пляцоўку па Данбасе — «глупства несусветнае».
Пуцін:
- праца над інтэграцыйнымі працэсамі ідзе эфектыўна па розных напрамках. Гэта тычыцца і ўзаемадзеяння па лініі спецслужбаў;
- у адносінах Мінска і Масквы зроблена ўжо шмат пазітыўнага, але ёсць яшчэ пытанні, па якіх трэба дамовіцца;
- калі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі хоча абмеркаваць адносіны Расіі і Украіны, яго чакаюць у Маскве ў любы час.
0
0
0
0
0
0