Беларускі бок завізаваў і перадаў расійскаму боку праекты 26 саюзных праграм па інтэграцыі, яшчэ дзве ў працы. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы са старшынёй урада Расіі Міхаілам Мішусціным, паведамляе БелТА.

«Мы працягваем працу над пакетам інтэграцыйных дакументаў. 23 красавіка мы перадалі расійскаму боку завізаваныя беларускім бокам праекты 26 саюзных праграм. Гэта вялікі аб'ём працы, які зрабілі галіновыя ведамствы. У працы застаюцца дзве саюзныя праграмы. Па нашым з вамі даручэнні намеснікі кіраўнікоў урадаў узначальваюць працу і працягваюць канструктыўныя перамовы па гэтай тэматыцы. Упэўнены, што ўсе неабходныя развязкі будуць знойдзеныя ў інтарэсах абодвух бакоў», — сказаў Раман Галоўчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0