Навукоўцы стварылі бактэрыяльную біяплёнку Pseudomonas aeruginosa. Атрымалася штосьці накшталт мікробнай сеткі. Яна можа захопліваць і групаваць часцінкі мікрапластыку, а затым апускаць іх на дно вады. Гэта дазваляе збіраць мікрапластык са дна, а затым перапрацоўваць яго, піша The Guardian.

Адна з найвялікшых праблем мікрапластыку ў тым, што яго дробныя часціцы складана выхапіць, каб пасля перапрацаваць і ачысціць навакольнае асяродде. Таму такая бактэрыяльная плёнка з’яўляецца інавацыйным адкрыццём, якое дапаможа вырашаць праблемы забруджвання.

Мікрапластык — гэта пластыкавыя фрагменты менш за 5 міліметраў, якія трапляюць у навакольнае асяроддзе падчас працэсаў жыццядзейнасці. Мікрапластык не перагнівае, а захоўваецца ў атмасферы ці вадзе на працягу доўгага часу і тым самым назапашвае таксічныя рэчывы. На сёння не існуе ўніверсальных метадаў, якія б маглі вырашыць праблему забруджвання мікрапластыкам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0