Халодны чай AURA Iced Tea напаўняе спакойнай энергіяй для яснага розуму. Мяккі смак сапраўднага чорнага і зялёнага чаю асвяжае, танізіруе і спаталяе смагу. У навінцы ёсць L-цеанін і антыаксіданты, якія дазваляюць адчуць прыліў сіл і эмоцый.

У продажы з'явяцца тры смакі: чорны чай з лімонам, зялёны чай са смакам лясных ягад і ўлун з клубніцамі. У кожнай бутэлечцы аб'ёмам 0,5 л — больш за дзве лыжкі ліставога чаю, што дазваляе захаваць AURA Iced Tea карысныя ўласцівасці, як у натуральнага якаснага чаю.

AURA Iced Tea «Чорны чай з лімонам» змяшчае L-цеанін — прыродную амінакіслату, якая лічыцца адным з найлепшых натуральных сродкаў для зняцця стрэсу. L-цеанін абвастрае ўвагу і адначасова здымае нервовасць і напружанне, паляпшае якасць сну. Напой мае прыемны смак чорнага чаю з кісла-салодкім цытрусавым водарам. Выпускаецца ва ўпакоўцы аб'ёмам 0,5 і 1,0 л.

AURA Iced Tea «Зялёны чай з ляснымі ягадамі» змяшчае антыаксіданты, якія запавольваюць працэсы старэння і паляпшаюць метабалізм, што станоўча адбіваецца на агульным самаадчуванні і настроі. Напой мае лёгкі летні смак з ягаднай салодкасцю, ён асвяжае і бадзёрыць. Прадстаўлены ва ўпакоўцы аб'ёмам 0,5 і 1,0 л.

AURA Iced Tea «Улун з клубніцамі» — гэта па-асабліваму апрацаваны чай з характэрным рэзкім смакам і насычаным кветкавым водарам. Антыаксіданты, якія ўтрымліваюцца ў кожнай бутэлечцы, робяць напой асабліва карысным. AURA Iced Tea «Улун з клубніцамі» здымае напружанне і зараджае новай, больш спакойнай энергіяй. Навінка паступіць у продаж толькі ў аб'ёме 0,5 л.

Халодныя чаі ад ААТ «Лідскае піва» можна будзе знайсці на паліцах крам па ўсёй Беларусі ўжо на гэтым тыдні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0