Дзмітрый Яшчанка, БелТА

Дзмітрый Яшчанка, БелТА

Раней Дзмітрый Яшчанка займаў пасаду галоўнага рэдактара газеты «Нясвіжскія навіны». Калектыву яго сёння прадставіў міністр культуры Анатоль Маркевіч.

Маркевіч, напрыклад, акцэнтаваў увагу на тым, што ў «рамках мерапрыемстваў па патрыятычным выхаванні моладзі і ўмацаванні беларускай дзяржаўнасці перад калектывам установы пастаўлены сур'ёзныя задачы па далейшым развіцці аб'ектаў музея-запаведніка, стварэнні новых экспазіцый, рэалізацыі новых праектаў, развіцці турыстычнага патэнцыялу».

Шматгадовы дырэктар замка-музея ў Нясвіжы Сяргей Клімаў быў звольнены ў снежні.

«Па-сабачы, цішком мяне звальнялі, нібыта нешта скраўшы, абы ніхто не даведаўся, — казаў «Нашай Ніве» Клімаў. — Пазваніў шараговы супрацоўнік Міністэрства культуры і сказаў, што міністр прапанаваў мне напісаць заяву на звальненне».

Звольнілі Сяргея Клімава, знакамітага дырэктара Нясвіжскага замка, які зрабіў з яго цукерачку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0