Цяпер у ютубе стане яшчэ больш беларускага кантэнту: на ютуб-канале Andersen People пачалі выходзіць інтэрв'ю з медыйнымі людзьмі пра іх жыццё і тэхналогіі. У гадзінных гутарках госці распавядаюць, як перасякаюцца гэтыя дзве сферы і як тэхналагічны свет уплывае на прафесіі, розныя тэорыі і нас саміх. 

Днямі на канале выйшла інтэрв'ю з вядомым антраполагам Станіславам Драбышэўскім, які да гэтага пабываў у Ірыны Шыхман.

Журналісты распыталі яго пра тое, чаму неандэртальцы валодалі большым інтэлектам, чым мы цяпер, як ціндар уплывае на наш выбар партнёра і што не так са штучным інтэлектам.

Канал ацэняць не толькі айцішнікі, але і проста цікаўныя людзі, якія хочуць глыбей разабрацца ў сферы тэхналогій і навукі.

Ёсць тут гутаркi i цалкам па-беларуску, напрыклад, з фiлосафам Паўлам Баркоўскім. 

На канале ўжо размешчаныя эпiзоды, дзе героі расказваюць пра космас, камедыi, антрапалогію і паэзію. Гэта інтэрв'ю з астраномам Уладзімірам Сурдзіным, кінакрытыкам Чакам Review, антраполагам Станіславам Драбышэўскім і пісьменніцай Верай Палазковай. 

Інтэрв'ю выходзяць 2—3 разы на месяц. Ёсць таксама гутаркі з супрацоўнікамі кампаніі. Каб не прапусціць нічога цікавага — падпісвайцеся на канал.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?