Сустрэчы прайшлі:

— з міністрам замежных спраў Луіджы Дзі Мая, рабочыя кансультацыі з намеснікам міністра замежных спраў,

— з міністрам працы Андрэа Арланда і міністрам па еўрапейскіх справах Энца Амельдона,

— са спікерам палаты дэпутатаў, узяла ўдзел у слуханнях у Камітэце па міжнародных адносінах Палаты дэпутатаў парламента Італіі пад старшынствам П'ера Фасіна,

— з мэрам Рыма Вірджыніяй Раджы,

— з кіраўніцтвам палітычных партый і ўплывовымі палітыкамі ў сферы замежнай палітыкі Італіі,

— рабочыя кансультацыі з кіраўнікамі і прадстаўнікамі шэрагу дыппрадстаўніцтваў у Рыме (Вялікабрытанія, Літва, Мексіка, Новая Зеландыя, Польшча, ЗША),

— з праваабаронцамі і італьянскімі прафсаюзамі.

Таксама Святлана Ціханоўская сустрэлася з беларускай дыяспарай у Італіі. На сустрэчу з ёй у Рым прыехалі беларусы з Мілана, Фларэнцыі, Трыеста, Неапаля, Падуі і Вероны.

А мастачка Вольга Сіліванчык падарыла Святлане Ціханоўскай вось гэты партрэт Ніны Багінскай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0