Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

У адрозненне ад іншых відаў дайвінгу, падчас мёрмейдынгу плывец не можа свабодна рухаць нагамі, бо яму перашкаджае хвост. Таму асноўная нагрузка ў сучасных русалак ідзе на мускулы прэса. Патрэбна практыка, каб навучыцца прыгожа плаваць у такім стылі, нібыта дэльфін, распавядае CNN.

У апошнія некалькі гадоў мёрмейдынг атрымлівае ўсё большую папулярнасць ва ўсім свеце. У краінах ад Сінгапура да ЗША з’яўляюцца школы русалачынага дайвінгу, але менавіта ў Кітаі мёрмейдынг зрабіўся адным з самых гарачых трэндаў.

Сусветная сетка камерцыйных цэнтраў і школ дайвінгу PADI нядаўна запусціла ў Кітаі чатыры курсы, прысвечаныя мёрмейдынгу. Прайшло чатыры месяцы, і цяпер 30% усіх сертыфікатаў, што выдаюць выпускнікам курсаў цэнтры PADI, звязаныя з русалчыным трэндам. Кампанія SSI, якая таксама навучае дайвінгу, цяпер мае ў Кітаі больш за тысячу інструктараў па мёрмейдынгу, і пры гэтым від спорту не спыняецца ў росце. Некаторыя філіялы SSI нават працуюць толькі з мёрмейдынгам — і працуюць паспяхова.

У Кітаі не так шмат часу вядзецца падрыхтоўка дайвераў, але за апошнія дзесяць год іх колькасць у Паднябеснай моцна ўзрасла. У 2018 годзе ва ўсім свеце рост колькасці выдадзеных сертыфікатаў у дайвінгу склаў 5%, у Кітаі гэты ж паказчык набраў ажно 40%. Кітайскія дайверы — самыя маладыя ў свеце, а кітаянкі складаюць амаль 50% з усіх дайвераў свету. Магчыма, хутка праз папулярнасць мёрмейдынгу гэтая лічба будзе яшчэ вышэйшай.

Але русалчын дайвінг — гэта занятак не толькі для жанчын. Аматары клічуць мёрмейдынг відам спорту для кожнага, а таксама сцвярджаюць, што на курсах па такім дайвінгу шмат увагі надаецца бяспецы, у дадатак яны даюць добры настрой.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?