Усяго патроху

Біл Гейтс разыходзіцца з жонкай пасля 27 гадоў шлюбу

Заснавальнік карпарацыі Microsoft амерыканскі бізнэсовец Біл Гейтс паведаміў, што разыходзіцца са сваёй жонкай Меліндай. Пра гэта ён напісаў у Twitter.

«Пасля доўгіх разважанняў і вялікай працы над нашымі адносінамі мы прынялі рашэнне скасаваць наш шлюб», — паведаміў 65-гадовы філантроп і прадпрымальнік.

Гейтс адзначыў, што за 27 гадоў у шлюбе яны з Меліндай выгадавалі траіх дзяцей і стварылі фонд, які працуе па ўсім свеце на карысць здароўя людзей. «Мы па-ранейшаму падзяляем веру ў гэтую місію і будзем працягваць нашу сумесную працу ў фондзе, але мы больш не верым, што зможам развівацца разам як пара на наступным этапе нашага жыцця», — падкрэсліў бізнесмен.

Заснавальнік Microsoft папрасіў усіх паважаць іх асабістую з жонкай прастору і даць магчымасць адасобіцца, каб лепш зарыентавацца ў новым статусе.

Паводле Forbes, багацце Гейтса ацэньваецца ў $124 млрд, ён займае чацвёртае месца ў свеце і трэцяе ў ЗША ў спісе самых багатых людзей. У сваім паведамленні пра развод мільярдэр не згадваў пра падзел актываў з жонкай, адзначае РБК.

Біл Гейтс пазнаёміўся з будучай жонкай на прэс-брыфінгу Microsoft у 1987 годзе. На той момант Мелінда Фрэнч (дзявочае прозвішча) на працягу некалькіх гадоў працавала ў кампаніі на пасадзе менеджара аддзела продажаў.

У 1994 годзе пара ўзяла шлюб. У іх нарадзіліся трое дзяцей — дочкі Джэніфер і Фібі і сын Роры.

У 2000 годзе пара заснавала Фонд Біла і Мелінды Гейтс, які з'яўляецца найбуйнейшым прыватным фондам ЗША, што з таго часу выдаткаваў больш за $53 млрд. Асноўнымі мэтамі арганізацыі з'яўляюцца павышэнне даступнасці аховы здароўя, барацьба з галечай, пашырэнне доступу да інфармацыйных тэхналогій і адукацыі.

Гейтсы — сярод самых буйных у свеце спонсараў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Акрамя таго, іх фонд займаецца развіццём сельскай гаспадаркі. У студзені 2021 Гейтса прызналі самым буйным прыватным землеўладальнікам у ЗША — яму належыць больш за 1 тыс. кв.км зямлі, у тым ліку 979, 3 кв. км сельгасугоддзяў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны1

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку пажару на «Кераміне» аб'ём вытворчасці заўважна ўпадзе. А ўзгаранне магло быць ускосным наступствам санкцый14

Telegram пачаў рэгістрацыю прадстаўніцтва ў Расіі? Дураў абвяргае7

Лідар літоўскіх кансерватараў прапануе абавязаць замежнікаў вучыць літоўскую для падаўжэння ДНЖ61

У Трампа выявілі хранічнае захворванне9

ЕС зацвердзіў новы пакет санкцый супраць Расіі9

Памятаеце дзяўчыну, якая планавала паехаць на «Міс Сусвет», а яе арыштавалі? Яна ўжо на свабодзе3

Скраў $2500 і знік. Махляр падмануў больш за 30 фаундараў па ўсім свеце — сярод іх ёсць і беларусы5

Belgee заціснула паміж двума аўтамабілямі. Крыўдная аварыя ў Мінску 3

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны1

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць