Апошнія гады Цялега жыў і працаваў у Расіі. Але час ад часу прыязджаў у Барысаў да бацькоў. Цяпер ён таксама быў у Барысаве — але нечакана знік.
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведамляе, што Цялега быў затрыманы ўвечары 3 мая, а пасля чаго нібыта дастаўлены ў гродзенскае СІЗА. Афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі пакуль няма.
Цялега актыўна выказваўся ў сацыяльных сетках пра сітуацыю ў Беларусі. Калегі мяркуюць, яго маглі затрымаць праз допісы ў інтэрнэце.
0
0
0
0
0
0