Затрыманы ў Бярозаўцы ўвечары 4 траўня журналіст Андрэй Фралоў змешчаны на 72 гадзіны ў Лідскі ізалятар часовага ўтрымання, перадае Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Журналіста вінавацяць у непадпарадкаванні міліцыі, абставіны затрымання пакуль што не вядомыя. Перадачу для Фралова ў ізалятары не прынялі, спаслаўшыся на ўнутраныя інструкцыі, па якіх «палітычным» перадачы не перадаюцца.

Андрэй Фралоў — відэаператар, супрацоўнічаў з рознымі медыя, апошнія гады — з польскім спадарожнікавым тэлеканалам TVP Polonia.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0