Грамадства

«Суд будзе месяцаў праз пяць». Мастак Пушкін просіць не перадаваць перадачы, каб не адбіраць грошы ў дзяцей

19 красавіка Алеся Пушкіна судзілі ў Крупках праз скайп і далі 10 сутак арышту. Падстава — супраціў супрацоўнікам міліцыі пры затрыманьні 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну. Пра гэта Алесь Пушкін паведаміў у лісьце да жонкі Яніны, піша Свабода.

Яніна таксама паведаміла, што атрымала паперы, у якіх гаворыцца пра накладаньне арышту на дом у Бабры, у якім жыве сям'я Пушкіна і які належыць Пушкіну. Арышт робіцца на падставе пастановы сьледчага Ўпраўленьня ўнутраных спраў па Гарадзенскай вобласьці.

Гэта ўжо 16-ты суд Пушкіна па адміністрацыйных справах за ўвесь час.

Таксама Алесю Пушкіну двойчы афіцыйна і настойліва прапанавалі самому напісаць заяву аб звальненьні зь «Белрэстаўрацыі».

«Я адмаўляюся, няхай звальняюць самі па якой заўгодна прычыне. Пакуль на 23 красавіка я яшчэ работнік, мастак-рэстаўратар «Белрэстаўрацыі»», — піша Алесь.

Алесь Пушкін піша, каб Яніна прыяжджала толькі на першы дзень суду і больш ня езьдзіла.

«Суд будзе доўгім і нудным. Перадачы не перадавайце, бо глупства жулікаў карміць, што са мною сядзяць, — піша Алесь Пушкін. — Усё трэба дзецям, бо цяжка будзе і за Марыльку плаціць штомесяц у ліцэі, і Міколка паступіць, вучыць яго».

Таксама Алесь піша, што ў канцы сьледзтва аддадуць забраныя рэчы: кампутар, тэлефоны Яніны і сына Міколы.

«Паводле сьледчага, суд будзе месяцаў празь пяць, — кажа Яніна. — Калі гэтую справу прычапілі да «польскай справы», то гэта ж трэба «ізашчрыцца», каб усё гэта зьвязаць».

У мінулую пятніцу да Алеся Пушкіна ў менскае СІЗА ўпершыню пусьцілі адваката.

«Яна сказала, што Алесю ў Менску спадабалася нават больш, чым у Горадні. Кажа, не хвалюйцеся».

Алесь Пушкін таксама даслаў асобныя лісты дзецям.

«Прыйшлі чатыры лісты, адзін дачцэ, другі сыну, трэці мне і адзін агульны. Таксама ў лістах Алесь дае «ЦУ»: двор касіць, туалет прыбіраць, дровы рыхтаваць», — кажа Яніна.

Яніна ўдзячная за салідарнасьць, якую выказваюць сям’і.

«Сябры, валянтэры адгукаюцца, усе праяўляюць салідарнасьць і мне дапамагаюць, зрабілі дастаўку харчоў. Тэлефануюць нават незнаёмыя людзі і пытаюцца, чым дапамагчы», — кажа Яніна Пушкіна.

Пушкін пагаліўся

Палітвязьня Алеся Пушкіна ўтрымліваюць у менскім СІЗА № 1 на Валадарскага.

Актывіст з Гомля Ільля Міронаў напісаў у фэйсбуку, што атрымаў ад Алеся Пушкіна малюнак з аўтапартрэтам. Ліст быў напісаны мастаком яшчэ ў гарадзенскім СІЗА. Паводле Алеся Пушкіна, калі ў яго зьявіліся вошы, то «давялося прыняць радыкальныя меры». З малюнка відаць, што мастак пагаліў галаву.

«Цяпер я ў спэцоўцы «Белрэстаўрацыя», якую мне пасьпелі ўкінуць у міліцэйскую машыну пры арышце 30 сакавіка ў вёсцы Жылічы, у палацы Булгака, дзе я працаваў», — піша Пушкін.

У чым вінавацяць Алеся Пушкіна

30 сакавіка мастака затрымалі ў вёсцы Жылічы Кіраўскага раёну, дзе ён працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў. Цяпер яго ўтрымліваюць у гарадзенскім ізалятары, ён фігурант крымінальнай справы, якую пачала гарадзенская пракуратура паводле ч. 3 арт.130 Крымінальнага кодэксу (распальваньне варожасьці). Паводле пракуратуры, «за ўчыненьне наўмысных дзеяньняў, накіраваных на рэабілітацыю і апраўданьне нацызму».

Падставай для гэтага стаў партрэт антысавецкага падпольшчыка Яўгена Жыхара «з аўтаматам на плячы», які быў выстаўлены ў прыватным «Цэнтры гарадзкога жыцьця» ў Горадні. Спачатку Алеся Пушкіна зьмясьцілі ў гарадзенскі СІЗА, а потым перавялі ў Менск.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць