Мядзведзь Артур. Фота Agent Green

Мядзведзь Артур. Фота Agent Green

Мядзведзя па мянушцы Артур застрэлілі ў сакавіку ў ахоўнай зоне Карпацкіх гор. Арганізацыі па ахове прыроды абвінавачваюць у гэтым прынца Эмануэля з каралеўскай сям’і Ліхтэнштэйна.

Па звестках румынскай арганізацыі Agent Green, прынц атрымаў дазвол ад румынскага ўрада на адстрэл мядзведзіцы, якая наносіла шкоду мясцовым фермам.

Аднак, як сцвярджаюць актывісты, замест гэтага прынц забіў самца, які жыў глыбока ў лесе і ніколі не набліжаўся да населеных пунктаў.

Артуру было 17 гадоў, і ён з’яўляўся самым вялікім мядзведзем у Румыніі і, магчыма, у Еўрасаюзе.

Калі меркаваць па дакументах, якія ёсць у Agent Green, за забойства Артура прынц атрымаў 592,8 бала з 600 магчымых — гэта рэкорд у індустрыі трафейнага палявання. Як піша The Guardian, за здабычу мядзведзя прынц заплаціў сем тысяч еўра.

Трафейнае паляванне забаронена ў Румыніі з 2016 года. Улады толькі зрэдку даюць дазвол на адстрэл тых асобін, якія пагражаюць жыццю мясцовых жыхароў.

Прадстаўнікі прынца адмаўляюцца ад каментароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0