Здароўе

Эксперты: Рэальная смяротнасць ад кавіду ў свеце можа быць удвая вышэйшай за афіцыйныя лічбы, у Беларусі разрыў гіганцкі

Так сцвярджаюць эксперты з Інстытута паказальнікаў і ацэнкі здароўя (IHME) — незалежнай міжнароднай навукова-даследчай арганізацыі ў галіне аховы здароўя. На іх думку, у Беларусі каэфіцыент смяротнасці складае 459,6 на 100 тысяч чалавек — гэта адзін з найвышэйшых паказнікаў у свеце.

З пачатку пандэміі даследчыкі з IHME збіраюць звесткі з усяго свету, аналізуюць іх і ствараюць мадэлі, якія, як правіла, маюць высокую дакладнасць. У сваім апошнім даследаванні арганізацыя абапіралася не на афіцыйныя лічбы смяротнасці ад кавіду, а на параўнанне агульнай колькасці смерцяў у краінах з розных прычын падчас пандэміі з папярэднімі паказнікамі. Інакш кажучы, IHME прааналізавала залішнюю смяротнасць ва ўсім свеце, што ўзнікла за час пандэміі.

Аднак залішняя смяротнасць не роўная агульнай колькасці смерцяў ад кавіду. На залішнюю смяротнасць уплываюць шэсць фактараў змены ўзроўню смяротнасці, звязаныя з пандэміяй і патрабаваннямі захоўвання сацыяльнай дыстанцыі. Да гэтых фактараў адносяцца:

1) усе выпадкі смерці непасрэдна ад кавіду,

2) павелічэнне смяротнасці праз затрымку аказання медыцынскай дапамогі падчас пандэміі,

3) рост смяротнасці праз павелічэнне колькасці псіхічных разладаў, у тым ліку дэпрэсіі, а таксама павелічэнне ўжывання алкаголю і наркатычных рэчываў,

4) змяншэнне смяротнасці дзякуючы абмежаванням мабільнасці, у выніку чаго людзі атрымлівалі менш пашкоджанняў

5) зніжэнне колькасці смерцяў дзякуючы меншай перадачы іншых рэспіраторных вірусаў, бо захоўвалася сацыяльная дыстанцыя

6) зніжэнне смяротнасці праз хранічныя сардэчна-сасудзістыя і рэспіраторныя захворванні. То бок людзі, якія б маглі памерці ад гэтых захворванняў, памерлі раней ад каранавіруса.

Каб дакладна ацаніць агульную смяротнасць ад кавіду, неабходна ўлічваць усе шэсць фактараў, якія ўзніклі з пачатку пандэміі і паўплывалі на залішнюю смяротнасць.

Аналіз даследчыкаў складаўся з чатырох галоўных этапаў.

Па-першае, даследчыкі прааналізавалі ўсе месцы, дзе штотыдзень або штомесяц паведамлялася агульная смяротнасць ад усіх прычын з пачатку пандэміі.

Каб вызначыць чаканую смяротнасць, эксперты ўлічвалі сезоннасць і векавую тэндэнцыю ў залежнасці ад месца, а затым прагназавалі колькасць смерцяў для 2020 і 2021 года, калі б не было пандэміі.

У выніку эксперты высветлілі, наколькі паказальнікі за час пандэміі павялічыліся ў параўнанні з чаканай смяротнасцю.

Па-другое, на аснове іншых фактычных звестак, эксперты ацанілі долю залішняй смяротнасці, якая прыйшлася на першы фактар, то бок на смяротныя выпадкі непасрэдна ад кавіду. Даследчыкі мяркуюць, што ў многіх месцах колькасць зарэгістраваных смерцяў ад кавіду заніжаная, а вялікая частка залішняй смяротнасці звязаная з няправільнай класіфікацыяй смерцяў ад каранавіруса.

Даследчыкі прааналізавалі іншыя фактары, якія б маглі паўплываць на залішнюю смяротнасць, але на сённяшні дзень няма дастатковых доказаў для ацэнкі ўплыву гэтых фактараў. Таму на момант даследавання эксперты дапускаюць, што агульная смяротнасць ад кавіду блізкая да залішняй смяротнасці.

Трэцім крокам было стварэнне статыстычнай мадэлі, якая штотыдзень прагназавала адносіны агульнай колькасці смерцяў у краіне да зарэгістраваных смяротных выпадкаў ад кавіду на аснове каварыят і прасторавых эфектаў. На дыяграме паказанае размеркаванне гэтых каэфіцыентаў на аснове даступных звестак.

Падчас апошняга этапу навукоўцы выкарыстоўвалі тую ж мадэль, каб прааналізаваць адносіны агульнай смяротнасці да колькасці смерцяў ад кавіду ва ўсім свеце, у тым ліку ў тых краінах, звестак з якіх было недастаткова. Калі звестак пра агульную смяротнасць у краіне не было, даследчыкі памнажалі колькасць зарэгістраваных выпадкаў каранавіруса на ацэначны каэфіцыент. У выніку навукоўцы стварылі мапу, на якой бачна, як вар’іруюцца між сабой каэфіцыенты ў розных краінах. Беларусь апынулася ў ліку краін з найвялікшым каэфіцыентам.

Па ацэнках даследчыкаў, да 3 мая 2021 года колькасць смерцяў ад кавіду дасягнула 6,93 мільёна ва ўсім свеце, што ўдвая больш, чым афіцыйныя лічбы (3,24 мільёна).

Сярод 20 краін з найвялікшым каэфіцыентам смяротнасці на 100 тысяч чалавек Беларусь знаходзіцца на сёмым месцы. Афіцыйны каэфіцыент смяротнасці ў Беларусі складае 27,1, а па разліках навукоўцаў — 459,6 (на 100 тысяч чалавек). Гэта ў 17 разоў больш за афіцыйныя лічбы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Усе навіны →
Усе навіны

«$10 тысяч — самы мінімум». Нявеста ў разгубленасці ад цэн на «сціплае» вяселле і не ведае, ці вартае яно таго11

Нацбанк хоча забараніць у Беларусі разлікі з дапамогай крыптавалют

Зніклая два з паловай гады таму работніца віцебскай хіміі скончыла жыццё самагубствам3

Паглядзіце, як беларусы ўпарадкоўваюць старыя габрэйскія могілкі — розніца паміж «да» і «пасля» ўражвае7

Фіца: Славакія здымае вета з 18-га пакета санкцый ЕС супраць Расіі4

«Нёман» выйшаў у наступны раўнд, а брэсцкае «Дынама» вылецела

Сеніцкі воўк, якога гераічна застрэліла міліцыя, усё ж аказаўся сабакам. Пад пытаннем і ягонае шаленства12

Загінуў вядомы аўстрыйскі парашутыст-экстрэмал Фелікс Баўмгартнэр1

ЗША адклалі ўзгодненую пастаўку Patriot Швейцарыі, бо ў прыярытэце Украіна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць15

На нарадзе ў Лукашэнкі публічна пасварыліся чыноўнікі. Ён не ведаў, каго падтрымаць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць