Ірыну Шчасную паставілі на ўлік як схільную да экстрэмізму, паведамляе муж. Цяпер лісты ад яе не даходзяць, і яна таксама іх не атрымлівае, нават ад сваякоў.

У сваіх лістах Ірына раней пісала, што нягледзячы ні на што, яна імкнецца не разгубіць сілы духу, зберагчы сябе і сваю чалавечую годнасць. Больш за ўсё на свеце яна сумуе па сыну. Ірына мяркуе, што тэрмін ёй дадуць немалы, але яе палохаюць не гады турмы, а гады расстання з дзіцем. Яшчэ яна вельмі баіцца, што не зможа ўбачыць хворага бацьку-інваліда.

Пра гісторыю Ірыны чытайце тут: «Яна вярнулася ў Беларусь, бо сумавала па радзіме». Хто такая Ірына Шчасная, якой пагражае калонія за вядзенне тэлеграм-каналаў

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?