ЕС прадставіў Святлане Ціханоўскай працоўны праект усёабдымнага плана эканамічнай дапамогі Беларусі
Сёння прайшла анлайн-сустрэча Святланы Ціханоўскай з Мацеем Папоўскім, гендырэктарам дэпартамента палітыкі добрасуседства і перамоў па пашырэнні Еўракамісіі (DG NEAR). На сустрэчы быў прадстаўлены праект усёабдымнага плана дапамогі ЕС для Беларусі. Праца над праектам вялася апошнія месяцы ва ўзаемадзеянні з камандай Ціханоўскай.
План прадугледжвае фінансавую макрадапамогу для Беларусі і падтрымку палітычных і эканамічных рэформаў з удзелам МВФ, Сусветнага банка, ЕБРР. Абавязковая ўмова — дапамога паступіць дэмакратычнай Беларусі, а не рэжыму, у пераходны перыяд і пасля новых свабодных выбараў.
У падтрымку плана выступілі КС, НАУ і Вераніка Цапкала, якія падпісалі зварот да прэзідэнта Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен з заклікам апублікаваць план і падтрымаць ідэю правядзення міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню для вырашэння крызісу ў Беларусі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ