Сіноптыкі: 12 мая — да +23
12 мая ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі ў другой палове дня месцамі на паўднёвым усходзе кароткачасовыя дажджы, паведамляе Белгідрамет.
Вецер паўднёва-усходні, усходні, парывісты, у асобных раёнах моцны, парывісты. Тэмпература паветра максімальная днём +17..+23°C.
У Менску днём без ападкаў. Вецер паўднёва-усходні, усходні, парывісты. Раніцай тэмпература паветра +10..+13°C, днём +18..+20°С, увечары +16..+18°C.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ