«Цяньвэнь-1» — гэта арбітальны апарат, пасадачны модуль і марсаход. Ён быў запушчаны з правінцыі Хайнань 23 ліпеня 2020 года.

Касмічны апарат выйшаў на арбіту Марса ў лютым пасля амаль сямі месяцаў падарожжа ў космасе і правёў больш за два месяцы, даследуючы патэнцыйныя месцы пасадкі, перадае агенцтва.

Апарат пачаў зніжацца раніцай у суботу і каля 04:00 капсула, у якую ўваходзяць пасадачны модуль і марсаход, аддзялілася ад апарата. Яна ўвайшла ў атмасферу Марса на вышыні 125 км, перадае Xinhua.

Пасадка была надзвычай складаная з-за адсутнасці наземнага кантролю, карабель праводзіў яе аўтаномна, растлумачыў супрацоўнік Цэнтра вывучэння Месяца і касмічных праграм Нацыянальнага касмічнага кіравання Гэнь Ян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0