За чатыры дні беларусы сабралі на адбудову касцёла ў Будславе 325 033 рублі.
Пра гэта ў тэлеграм-канале @budslau напісаў біскуп Аляксандр Яшэўскі.
Нумары рахункаў для пераводаў з Беларусі і з-за мяжы — тут.
Нагадаем, што ў суботу валанцёры-альпіністы расчысцілі дах ад вялікіх згарын.
У канале адбудовы Будслава @budslau з'явілася новая абвестка: на панядзелак шукаюць рукаў для смецця. Тэл. для сувязі +375296543817 Яўген Апанасевіч.
На фота: валанцёры-альпіністы, якія за суботу расчысцілі дах ад вялікіх згарын.