З аэрадрома Мачулішчы вылецеў ваенна-транспартны самалёт Іл-76МД. Ён прывязе ў Беларусь кітайскую вакцыну ад каранавіруса.

Фота Мінабароны
Ваенны экіпаж не першы раз дастаўляе гуманітарныя грузы паміж краінамі. У лютым гуманітарная дапамога ўжо дастаўлялася, паведамляе Мінабароны.
Агульная працягласць маршруту ваеннага борта складзе 13 600 кіламетраў, 20 гадзін палёту.
Беларускіх лётчыкаў з 14 тонамі гуманітарнага грузу чакаюць на радзіме ўжо заўтра.
Каментары