Фота pixabay.com.
Як сведчаць эксперты, праца ў памеры не менш за 55 гадзін на тыдзень у параўнанні са звычайнымі 35-40 гадзінамі павышае на 35% рызыку інсульту і на 17% — рызыку смерці ад хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы. Прыкладна тры чвэрці ад усіх людзей, памерлых праз пераработкі, склалі мужчыны сярэдняга веку ці старэйшыя за гэты ўзрост. Прычым часта звязаныя з пераработкамі смерці мелі месца праз вялікі час пасля такога графіку, часам нават праз дзесяцігоддзі, папярэджвае ВВС.
Згодна з дакладам, сумны трэнд больш за ўсё закрануў жыхароў Паўднёва-Усходняй Азіі і заходняй часткі Ціхаакіянскага рэгіёну. Пры гэтым эксперты лічаць, што пераработкі, хутчэй за ўсё, адказныя за траціну ўсіх звязаных з працай хвароб. Колькасць людзей, што працуюць у такім рэжыме, павялічваецца і складае зараз каля 9% сусветнага насельніцтва.
Магчыма, што праз пандэмію кавіду, якая выклікала пераход на аддаленую працу і эканамічны крызіс, сітуацыя магла яшчэ больш пагоршыцца. Па звестках СААЗ, калі краіна сыходзіць у лакдаўн, колькасць працоўных гадзін павялічваецца ў сярэднім на 10%.