68-гадовы мужчына з Мінска рамантаваў дах на сваім лецішчы. Пры правядзенні работ ён упаў з будаўнічых рыштаванняў вышынёй каля 2 метраў і загінуў, паведамляе СК.

У СК таксама нагадваюць тры правілы бяспечных паводзін:

— пры выкананні такіх работ на вышыні неабходна быць уважлівым, не адцягваць увагу на староннія рэчы;

— да пачатку прац варта забяспечыць устойлівасць будаўнічых рыштаванняў і пераканацца ў правільнасці іх мацавання;

— працы на вышыні звыш 1,8 метра праводзіць з ужываннем страховачных сістэм.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0