Фота flickr.com.

Фота flickr.com.

Аднак закіс азоту здольны разаграваць атмасферу ў 300 разоў мацней, чым вуглякіслы газ, і час яго распаду — ажно 114 гадоў. Весялушны газ таксама спрыяе пагаршэнню азонавага слою. Пры гэтым падчас барацьбы са зменамі клімату небяспеку, што сыходзіць ад закісу азоту, часцей за ўсё ігнаруюць, папярэджвае ВВС.

Сельская гаспадарка — асноўная крыніца выкідаў N2O у атмасферу, тым больш што зараз вельмі пашыранае выкарыстанне сінтэтычных угнаенняў на аснове азоту. Зараз навукоўцы шукаюць, як можна змяніць падыход да апрацоўкі глебы і фермерства, каб скараціць выкіды.

Адзін з варыянтаў — перайсці да больш асцярожнага выкарыстання ўгнаенняў і ўжываць іх толькі тады, калі яны сапраўды патрэбныя раслінам, ці вырабляць угнаенні са зніжанай колькасцю азоту. У гэтым можа дапамагчы так званая прэцызійная сельская гаспадарка, якая выкарыстоўвае тэхналогію дыстанцыйнага зандзіравання, каб вызначыць, дзе, калі і ў якой колькасці трэба ўжыць угнаенні. Іншы варыянт — інгібітары нітрыфікацыі, хімічныя рэчывы, што прыгнятаюць здольнасць мікробаў ператвараць аміяк у нітрат. Гэта, у сваю чаргу, перашкаджае ўтварэнню закісу азоту і дапамагае захаваць азот у глебе на больш працяглы перыяд.

Існуюць і дадатковыя стратэгіі, каб яшчэ больш палепшыць сітуацыю. Напрыклад, можна выкарыстоўваць здольнасць некаторых мікробаў пастаўляць азот наўпрост да раслін. Прэпараты, зробленыя па такім прынцыпе, зніжаюць неабходнасць прымяняць штучныя ўгнаенні. Ёсць меркаванне, што можа дапамагчы і зніжэнне выкарыстання пестыцыдаў — праз гэта павялічыцца колькасць бактэрый. Яны будуць вырабляць больш азоту, які пойдзе да раслін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0