hockey.by

hockey.by

Трэнер падвёў вынікі мінулага сезону і падаў прашэнне аб адстаўцы, якая была прынята.

Зборная Беларусі на ЧС заняла апошняе ў месца ў групе (15-е сярод усіх камандаў. Каманда набрала чатыры балы).

Прапіску ў эліце каманда захавала дзякуючы таму, што з-за пандэміі не праводзіліся чэмпіянаты свету ў ніжэйшых дывізіёнах.

Выступ нацыянальнай зборнай Беларусі на чэмпіянаце свету ў Рызе быў прызнаны членамі выканкама ФХБ нездавальняючым.

У канцы жніўня зборную Беларусі чакае адбор у хакейнай кваліфікацыі на Алімпіяду ў Пекіне. Супернікамі будуць зборныя Славакіі, Аўстрыі і Польшчы. Матчы пройдуць у Браціславе. На Алімпіяду паедзе пераможца турніру.

На пасяджэнні выканкама ФХБ, які прайшоў 7 чэрвеня, быў зацверджаны трэнерскі штаб нацыянальнай зборнай Беларусі на перыяд падрыхтоўкі і на кваліфікацыю да АГ-2022.

Да гэтых матчаў каманду будзе рыхтаваць штаб мінскага «Дынама» на чале з Крэйгам Вудкрафтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0