Tinder, Hinge, Bumble і шэраг іншых мабільных праграм для знаёмстваў дазволяць большай колькасці карыстальнікаў засведчыць, ці прайшлі яны вакцынацыю ад кавіду. Тыя, хто быў прышчэплены, атрымае дадатковыя магчымасці ў праграмах.

Новая акцыя створаная як частка супрацоўніцтва гэтых платформ з брытанскім урадам, яе мэта — заахвоціць моладзь атрымаць вакцыну. Згодна з апытанкай брытанскай кампаніі YouGov, каля дзвюх трацін дарослых выбралі б спатканне з вакцынаваным чалавекам або адмовіліся б ад спаткання з кімсьці, хто не атрымаў прышчэпку, піша CNN.

Карыстальнікі Tinder змогуць размясціць у сваім профілі значок, які будзе сведчыць пра пройдзеную вакцынацыю, і за гэта атрымаюць бясплатны «суперлайк». Іншыя дадаткі прапануюць карыстальнікам свае бонусы або зніжкі на прэміум-версіі.

Цікава, што з пачатку пандэміі ўсё больш людзей звяртаецца да праграм для знаёмстваў. Брытанцы, вымушаныя сядзець дома падчас лакдаўну, карысталіся гэтымі сэрвісамі, каб камунікаваць з новымі людзьмі, спадзеючыся, што хутка атрымаецца сустрэць адно аднаго ў афлайнавым жыцці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0