Дзяніса прызналі вінаватым у распальванні нянавісці да міліцыі, у абразе службовых асоб і прэзідэнта, і прысудзілі да 4 гадоў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Таксама ён павінен выплаціць пацярпелым маральныя кампенсацыі. Прысуд Дзянісу вынес суддзя Тулейка, а дзяржабвінаваўцам, які папрасіў менавіта такі тэрмін, выступіў Шаравар.

Пацярпелымі прызнаныя маладзечанскія міліцыянты і гарадзенская супрацоўніца АМАП, а таксама і публічныя персоны — Лукашэнка, Ярмошына і Карпянкоў. Не ўсе з пацярпелых прыйшлі паўдзельнічаць у працэсе.

Працэс праходзіў 9 і 10 чэрвеня, а 11 вынеслі прысуд.

У Дзяніса Сырца ёсць дзве дачкі — 15 гадоў і 4 гады. Як распавяла жонка Дзяніса, малодшая дачка думае, што тата ў камандзіроўцы.

11 чэрвеня суддзя Мінскага абласнога суда Тулейка прызнаў Дзяніса Сырца вінаватым па ўсіх трох артыкулах і прысудзіў яго да пазбаўлення волі тэрмінам на чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. А таксама на карысць кожнага пацярпелага, які заявіў пазоў аб маральных пакутах, спагнаць з Дзяніса Сырца па 1000 рублёў.