«Пасля ў РУУС сказалі, што я занадта прыгожа апранутая, каб спакойна хадзіць па вуліцах. Склалі пратакол, напісалі, што я прымала ўдзел у недазволеным мітынгу з мэтай выказвання сваіх палітычных поглядаў», — дзялілася тады Ірына.

За той шпацыр суд Кастрычніцкага раёна выпісаў доктарцы 90 базавых штрафу — 2610 рублёў. Для медыка — вялізныя грошы. Жанчына пазбавілася таксама месца працы: з 37-й гарадской паліклінікі ёй давялося звольніцца па пагадненні бакоў.

Штраф Ірына вырашыла абскардзіць. Пасяджэнне ў Мінскім гарадскім суддзе прайшло 3 чэрвеня.

«Усе гэтыя справы шыюцца з парушэннем працэсуальна-выканаўчага кодэкса. Гэта быў мой асноўны аргумент — шматлікія парушэнні», — кажа доктарка.

Разам з абаронцам яна падрыхтавала скаргу. У ёй Ірына адзначыла, што падставы для пачатку адміністрацыйнага працэсу ў адносінах да яе не мелася, пратакол па сваім змесце не адказвае патрабаванням закону, доказы і абставіны справы даследаваныя не цалкам, заяўленыя ёй хадайніцтва не дазволеныя.

Суд звярнуў увагу на наступную дэталь. На мінулым пасяджэнні доктарка падала скаргу на ўчастковага інспектара, які складаў пратакол. Разгледзець яе мусілі разам са справай (ч. 1 арт. 7.2 працэсуальна-выканаўчага кодэкса). Але на пасяджэнні ніякага рашэння па скарзе не прынялі. Гэта істотнае парушэнне закону.

На падставе гэтага пастанову аб штрафе адмянілі і накіравалі справу на пераразгляд іншаму суддзе.

«Трэба разумець, што гэта яшчэ не канчатковая перамога. Будзе паўторнае пасяджэнне раённага суда. Але спадзяюся, рашэнне аб адмене застанецца», — кажа Ірына. Штраф яна яшчэ не плаціла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?