Каля турмы сустрэць Анатоля Лябедзьку прыйшлі родныя, сябры і калегі па партыі.

Святлана Лябедзька, жонка Анатоля Лябедзькі, чакае мужа пад ЦІП на Акрэсціна

Святлана Лябедзька, жонка Анатоля Лябедзькі, чакае мужа пад ЦІП на Акрэсціна

Пазней стала вядома, што Анатоль Лябедзька дабраўся дахаты на таксоўцы. Яго вывезлі на легкавіку ў Сляпянку тварам уніз.

Былы старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў 30 сутак арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве». Яго затрымалі 14 мая каля суду Кастрычніцкага раёну Мінска. Там у гэты дзень пачаўся суд над групай студэнцкіх актывістаў. Іх абвінавачваюць у арганізацыі акцый пратэсту ў студэнцкім асяродзьдзі Мінска пасьля выбараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0