Спецыялісты Мотавелазавода 16 чэрвеня перадалі 20 ровараў сталічным медыцынскім работнікам, якія аказваюць дапамогу пацыентам з COVID-19, паведамілі ў Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

— Гэтую бязвыплатную спонсарскую дапамогу мінскія медыкі атрымалі напярэдадні Дня медыцынскага работніка як знак падзякі за іх самаадданую працу, — адзначылі ў Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аховы здароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0