Паводле ацэнак экспертаў, сума ўгоды можа дасягаць 20 млн еўра.

Irytas.lt піша таксама пра тое, што 29-павярховы Tower — даўгабуд, яго першая назва — Arfa. Дзесяцігоддзе хмарачос стаяў пустым, і толькі пару гадоў таму, пасля перадачы новаму забудоўшчыку, будоўлю завяршылі. Якасць будаўніцтва ў комплексе ў свой час актыўна крытыкавалі: казалі аб тым, што падмурак падтапляецца, сцены трэскаюцца, будынак, маўляў, прасцей знесці і пабудаваць нанова.

З выкупленых кватэр беларусы змогуць лёгка дабрацца да сваіх працоўных месцаў. БЦ Quadrum, у якім Wargaming займае пяць паверхаў плошчай амаль 5 тысяч кв. м, знаходзіцца непадалёк, таксама на праспекце Канстытуцыі.

Віленскі офіс Wargaming быў адкрыты ў красавіку, яго ўзначаліў былы генеральны дырэктар агенцтва «Invest Lithuania» Мантас Кацінас. Карпарацыя плануе паэтапна, на працягу 3-4 гадоў, стварыць у Вільні да 400 новых працоўных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0