Фота pixabay.com

Фота pixabay.com

Згодна з новым даследаваннем, прыкладна чвэрць усіх пацыентаў з кавідам працягваюць адчуваць сімптомы хваробы як мінімум на працягу месяца пасля таго, як у іх арганізме быў зафіксаваны вірус. Больш за тое, прыкладна пятая частка гэтых пацыентаў не мелі сімптомаў кавіду, калі ім быў пастаўлены дыягназ. Але прайшоў месяц, і яны пачалі адчуваць боль рознага тыпу, цяжкасці пры дыханні і стомленасць.

Аўтары працы, навукоўцы з амерыканскай некамерцыйнай арганізацыі FAIR Health, тлумачаць, што іх праца паказвае: посткавідны сіндром можа здарыцца не толькі з тымі, хто праз цяжкую форму хваробы апынуўся ў шпіталі, але і з тымі, хто перажыў больш лёгкую форму кавіду. Між тым, сярод першай катэгорыі пацыентаў посткавідны сіндром сустракаецца прыкладна ў палове выпадкаў, піша Daily Mail.

Посткавідным сіндромам называюць з’яву, калі пацыенты, якія выздаравелі ад вострага кавіду, працягваюць адчуваць яго сімптомы на працягу тыдняў ці, тэарэтычна, нават на працягу месяцаў ці гадоў. Гэта можа датычыцца самых розных сімптомаў, у тым ліку стомленасці і страты адчування смаку ці нюху.

Пакуль невядома, што выклікае хваробу, і навукоўцы шукаюць адказ на гэтае пытанне. Ёсць тэорыі, што посткавідны сіндром можа быць звязаны з захаваннем павышанай імуннай актыўнасці пасля вострай фазы кавіду або з устойлівым захаваннем у арганізме віруса ў нізкай канцэнтрацыі.

Яшчэ адна з здагадак — тое, што посткавідны сіндром можа быць выкліканы першапачатковым пашкоджаннем арганізму ад віруса, на аднаўленне ад якога трэба час, напрыклад з пашкоджаннем нерваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0