belarus.basketball
Сёння беларускі правядуць гульню супраць славачак, якія 17 чэрвеня саступілі шведкам 57:74. Пачатак гульні ў 19:00 па беларускім часе.
Цікава, што ўчора паліцыя вывела з арэны заўзятараў баскетбольнай зборнай Беларусі, у якіх былі бел-чырвона-белыя сцягі.
Па словах заўзятараў, прадстаўнікі паліцыі заявілі, што гэтая сімволіка з'яўляецца незарэгістраванай, яе папрасілі прыбраць, а ў адваротным выпадку гледачам давядзецца пакінуць стадыён.
Такія выпадкі здараліся і раней, звычайна ініцыятыва належыць прадстаўнікам беларускага пасольства, якія патрабуюць ад мясцовых праваахоўнікаў змагацца з сімволікай. Тыя выконваюць пажаданні.