Па словах міністра, МЗС Беларусі прадаставіў Расіі інфармацыю пра затрыманых у Мінску расійскіх грамадзянах, у тым ліку аб Сафіі Сапегі.

«Уладзімір Уладзіміравіч Макей праінфармаваў аб сітуацыі з затрыманымі ў Беларусі расійскімі грамадзянамі, маю на ўвазе Сафію Сапегу, Ягора Дуднікава. Пасольства Расіі ў Мінску трымае гэтае пытанне на асаблівым кантролі», — сказаў ён.

РФ спадзяецца, што сітуацыя будзе ў хуткім часе вырашаная, заявіў міністр.

«Будзем спадзявацца, што гэтая сітуацыя [з затрыманымі расіянамі] будзе ў хуткім часе вырашана», — сказаў ён.

Лаўроў зазначыў, што Масква і Мінск занепакоеныя лініяй, якую праводзіць ЕС у дачыненні да Расіі і Беларусі. 

Паводле яго слоў, лінія ЕС не можа быць прызнана канструктыўнай, «калі фармулююцца ўстаноўкі тыпу «адпор, стрымліванне і ўзаемадзеянне». Гэта трошкі нагадвае расслаенне думкі і наўрад ці можа лічыцца разумнай палітыкай», — дадаў кіраўнік МЗС РФ.

Таксама Лаўроў і Макей падкрэслілі па выніках перамоваў, што нацэлены на выкананне ўсіх задач, пастаўленых Уладзімірам Пуціным і Аляксандрам Лукашэнкам.

«Мы правялі — учора і сёння — вельмі падрабязныя перамовы па ўсім комплексе нашых адносін. Падкрэслілі, што нацэлены на рашэнне ўсіх тых задач, якія пастаўлены прэзідэнтамі нашых краін», — зазначыў Лаўроў.

Міністр нагадаў, што толькі сёлета Пуцін і Лукашэнка тройчы праводзілі вочныя перамовы. Дыялог Масквы і Мінска падтрымліваўся і на ўзроўні кіраўнікоў урадаў Расіі і Беларусі Міхаіла Мішусціна і Рамана Галоўчанкі, а таксама па лініі розных ведамстваў. «Усё гэта забяспечвала традыцыйна шчыльную тканіну нашага стратэгічнага партнёрства і саюзніцтва», — падкрэсліў Лаўроў.

Паводле слоў Лаўрова, на сустрэчы былі выкладзены ацэнкі саміту, які адбыўся 16 чэрвеня ў Жэневе паміж прэзідэнтамі Расіі і ЗША Уладзімірам Пуціным і Джо Байдэнам. «І сёння ў нас ужо ў пашыраным складзе будзе размова па цэлым шэрагу дадатковых тэм. Разлічваем, што гэта будзе прадуктыўна, як заўсёды», — сказаў на заканчэнне кіраўнік МЗС РФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0