«Калі б мы з вамі бачылі масавае звальненне медыкаў, мы б бачылі яго наяве», — сказаў міністр.

Пры гэтым, па словах Піневіча, недахоп медыцынскіх кадраў — адна з прыкмет сучаснага стану медыцыны ў любой краіне. «Бо падрыхтоўка медыцынскага спецыяліста з'яўляецца вельмі працаёмкім працэсам», — патлумачыў ён.

Гаворачы аб размеркаванні маладых спецыялістаў, Піневіч заявіў, што «калі прыязджаюць мае калегі з рэгіёнаў, яны ўжо запрашаюць усіх [выпускнікоў] з абяцаннем жылля», піша Tut.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0