Пра гэта сведчыць дакумент, з якім азнаёміўся «Інтэрфакс».
Прычым, згодна з дакументам, у трэцім квартале не прадугледжана паставак на Наваполацкі НПЗ (ААТ «Нафтан»), толькі 2,36 млн тон на Мазырскі НПЗ.
У другім квартале ў графіку былі ўказаны пастаўкі на Наваполацкі НПЗ і Мазырскі НПЗ аб'ёмам па 2,25 млн тонаў.
«Інтэрфакс» нагадвае, што Мінфін ЗША 19 красавіка адмяніў мараторый на санкцыі ў дачыненні да канцэрна «Белнафтахім», яго гандлёвага прадстаўніцтва ў ЗША і сямі прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у яго склад, у прыватнасці НПЗ «Нафтан». Паводле Мінфіна, да 3 чэрвеня 2021 года былі дазволеныя толькі тыя аперацыі з гэтымі кампаніямі, якія неабходныя для завяршэння супрацоўніцтва з імі.