Раней бацька дзяўчыны Андрэй Сапега ў відэазвароце папрасіў Аляксандра Лукашэнку памілаваць яго дачку.
«Ён [бацька Сапегі] звярнуўся. Значыць, [магчымасць памілавання] абмяркоўваецца», — сказаў Лук'янаў.
Паводле яго слоў, яму невядома пра адказ беларускага боку на зварот, таму дыпламат пераадрасаваў пытанне да беларускіх уладаў.
«Я сыходжу з таго, што калі ёсць зварот, значыць павінен быць адказ. Які ён будзе, гэта ўжо іншае пытанне», — дадаў пасол.