БелТА

Пракурор Сяргей Гіргель запрасіў 15 гадоў пазбаўлення волі для палітзняволенага экс-банкіра Віктара Бабарыкі па абвінавачванні ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры (частка 3 артыкула 430 КК) і легалізацыі сродкаў, атрыманых злачынным шляхам (частка 2 артыкулы 235 КК).

Гэта максімальны тэрмін, які маглі запытаць па выстаўленых яму абвінавачваннях. Віктар Бабарыка сваю віну не прызнаў.

Сяргея Шабана і Дзмітрыя Кузьміча дзяржабвінавачанне папрасіла пакараць 6,5 гадамі пазбаўлення волі. Аляксандра Ільясюка, Сяргея Дабралета і Кірыла Бадзея пракурор папрасіў пакараць 5,5 гадамі пазбаўлення волі.

Намесніку Бабарыкі Аляксею Задойку пракурор папрасіў 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Для саўладальніка і кіраўніка кампаніі «Актыўлізінг» Віктара Кабяка пракурор просіць 3 гады пазбаўлення волі.

***

Экс-кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка, які ў маі 2020 года абвясціў пра намер балатавацца ў прэзідэнты, быў затрыманы 18 чэрвеня 2020 года. Тады ж быў затрыманы і яго сын Эдуард.

Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі Белгазпрамбанка пачаўся ў лютым.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0