Упраўленне па адукацыі Магілёўскага гарвыканкама паведамляе, што ў 2021/2022 навучальным годзе будзе праводзіцца набор першакласнікаў у СШ № 1 у класы з беларускай мовай навучання.

Акрамя таго, працягнуць працаваць II, IV і VI класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва», III і V класы з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва».

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах звяртацца па тэл.: 24 95 75, 24 18 64, 24 43 66 (сярэдняя школа № 1 г. Магілёва, вул. Першамайская, 24); 24 52 29, 24 50 15, 24 52 48 (сярэдняя школа № 34 г. Магілёва, вул. Габраўская, 16).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0