Пасля Джорджа Буша амерыканская прэса, здаецца, знайшла чарговы аб'ект для кпінаў. Намеснік прэзідэнта ЗША, Джо Байдэн, распавядаючы пра свае адчуванні на другой паводле значнасці пасадзе ў магутнай дзяржаве, сказаў даслоўна наступнае: «Быць віцэ-прэзідэнтам — гэта проста. Нічога не робіш». Пра гэта паведамляе брытанскае «Таймс».

Словы Байдэна былі запісаныя выпадкова, калі ён вяртаўся на паседжанне па пытанняў сістэмы аховы здароўя з абедзеннага перапынку. Чалавек, які стаяў побач, удакладніў: «Гэта ўсё роўна як быць дзядулям, калі таксама ёсць бацька», а віцэ-прэзідэнт пацвердзіў: «Але».

Памочнікі віцэ-прэзідэнта паспяшылі заявіць, што Байдэн адно пажартаваў, і пералічылі карысныя ўчынкі свайго начальніка на высокай пасадзе: паездка ў Ірак, прамова супраць пашырэння ядравай зброі, а таксама выказванні па ўнутраамерыканскіх пытанняў.

Джо Байдэн ужо пусціў на волю колькі недарэчных выказваннях, а аднойчы, яшчэ будучы сенатарам, нават пераблытаў прэзідэнтаў. Тады Байдэн заявіў, што «рэспубліканцы павінны адгарнуць кнігі па гісторыі і прачытаць, як Рузвельт даў рады эканамічнаму крызісу ў 1929 годзе». Менавіта тады высветлілася, што Байдэн сам павінны адгарнуць кнігі па гісторыі, бо ў 1929 годзе краінай кіраваў не Рузвельт, а Гувер.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?